Vinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.x

Ансамбль беларускай песні “Церніца” створаны пры  Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у 1984 годзе. За высокі творчы ўзровень і выканальніцкае майстэрства ансамблю “Церніца” ў 1987 годзе было прысвоена найменне “народны  самадзейны калектыў”. А ў 2002 годзе “Церніца” стала першым калектывам у краіне, якому прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Республікі Беларусь” (у 2009 і 2014 годзе найменне пацверджана). У 2010 годзе калектыву была прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Сення ў склад ансамбля ўваходзяць студэнты і працоўная моладзь ва ўзросце ад 16 да 38 гадоў.

У рэпертуары ансамбля “Церніца” - лепшыя ўзоры беларускага песеннага, танцавальнага і музычнага мастацтва, якія адрозніваюцца сваёй яркасцю, самабытнасцю і непаўторнасцю. Кожны год рэпертуар калектыву папаўняецца новымі музычнымі творамі, з якіх складаюцца  разнастайныя канцэртныя праграмы. Музычны матэрыял, напрацаваны калектывам, запісаны на пяці аудыёдысках. Аб калектыве і яго кіраўніках знята шмат перадач на тэлебачынні, запісана на радыё, надрукавана артыкулаў у газетах.

За годы існавання праз вакальную школу калектыва прайшло не адно пакаленне выканаўцаў. Многія з іх сталі вядомымі спевакамі – Паліна Смолава, Вольга Вронская, Жана Піваварава, Сяргей Мядзведзеў. Шмат выхаванцаў працуюць у прафесійных калектывах –

Нацыянальным акадэмічным народным хоры Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, Беларускім дзяржаўным ансамблі народнай музыкі “Свята”, Беларускім дзяржаўным акадэмічным заслужаным харэаграфічным ансамблі “Харошкі”.

Кожны месяц на базе калектыву “Церніца” праводзяцца семінары, адкрытыя заняткі, аказваецца метадычная і практычная дапамога кіраўнікам аматарскіх калектываў нашай краіны.

Калектыў вядзе вялікую канцэртную дзейнасць, прадстаўляе нацыянальнае мастацтва ў складзе ўрадавых дэлегацый на міжнародных форумах і нацыянальных выставах, з’яўляецца лаўрэатам многіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, За апошнія гады калектывам дадзена амаль 800 канцэртаў, як у нашай краіне так і за яе межамі – Грузіі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Літве, Кітаі, Інданэзіі, Індыі, Карэі, Казахстане.

За добрасумленную працу, высокія творчыя дасягненні калектыў і яго кіраўнікі неаднаразова ўзнагароджваліся падзякамі, ганаровымі граматамі і нагруднымі знакамі нашай краіны.

Кіраўнікі калектыву - Заслужаны дзеяч культуры  Рэспублікі Беларусь Галіна Несцяровіч,  хормайстар Павел Юхновіч, балетмайстр – Зоя Лапцэвіч.

Поўная версія канцэрту памяці Іосіфа Несцяровіча да 80-годдзя з дня нараджэння.

 

© 2008 - 2024 Культурно-спортивный центр