Vinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.x

Ансамбль беларускай песні “Цернічка” працуе ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў з 1999 года.

Найменне “Узорны  аматарскі калектыў” атрымана ў 2001 годзе. У 2012 годзе прысвоена ганаровае званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь.

У складзе ансамбля – выхаванцы ва ўзросце ад 6 да 18 год (падрыхтоўчая, малодшая, сярэдняя і старэйшая групы).

У сваім песенным, музычным, танцавальным, гульнёвым рэпертуары, ансамбль раскрывае багаты ўнутраны свет беларусаў і перадае лепшыя рысы і традыцыі дзіцячага беларускага фальклора. Рэпертуар складаецца з фальклорных, жартоўных. рычных і гульнёвых песен. Не застаюцца без заўвагі і песні календарна-земляробчага цыклу.

Калектывам запісана два кампакт-дыска з дзіцячым песеным матэрыялам.

Высокі выканальніцкі ўзровень, артыстызм, сцэнічнае майстэрства дазваляе калектыву прымаць удзел у адказных канцэртных мерапрыемствах нашай краіны, Кастрычніцкага раена, горада, а так сама прадстаўляць беларускае нацыянальняе мастацтва на Міжднародных фестывалях і конкурсах:

Ансамбль беларускай песні  “Цернічка” - база для павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў аматарскіх калектываў. Штогод тут праводзяцца семінары, адкрытыя заняткі, аказваецца метадычная дапамога кіраўнікам калектываў з народнай манерай выканання. Уся дзейнасць кіраўнікоў накіравана на стварэнне ўмоў для самавыяўлення творчых здольнасцяў удзельнікаў ансамбля, раскрыцця іх творчага патанцыялу.

Кіраўнікі калектыву - Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Галіна Несцяровіч  і Дзмітрый Сарока, хармайстар - Наталля Дзебыш, балетмайстр – Зоя Лапцэвіч.

© 2008 - 2018 Культурно-спортивный центр