Vinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.xVinaora Nivo Slider 3.x

Хор ветэранаў “Магістраль” існуе ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў з 1989 года. Уся дзейнасць калектыва накіравана на стварэнне ўмоў для самавыяўлення творчых здольнасцяў людзей старэйшага ўзросту.

Калектыў прымае актыўны ўдзел у творчым жыцці Палаца культуры і Беларускай чыгункі, раёна і горада, неаднаразова станавіўся лаўрэатам гарадскога і рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны».

Выступленні хору ветэранаў заўсёды адрозніваюцца яркім і выразным выкананнем.  Рэпертуар калектыву налічвае больш за 100 твораў - гэта народныя рускія і беларускія песні, песні савецкіх кампазітараў, песні пра вайну, духоўныя творы. Кіраўнік калектыву  старанна працуе над выбарам рэпертуару. Таму старыя, забытыя многімі песні атрымліваюць новае гучанне і з задавальненнем выконваюцца ўдзельнікамі калектыву. 

 

Кіраўнік калектыву - Бяляеў Аляксандр Анатольевіч

Акампаніятар – Шышоў Віталь Федаравіч

Стартовал новый сезон!

© 2008 - 2020 Культурно-спортивный центр