Хор ветэранаў “Магістраль” існуе ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў з 1989 года. Уся дзейнасць калектыва накіравана на стварэнне ўмоў для самавыяўлення творчых здольнасцяў людзей старэйшага ўзросту.
Калектыў прымае актыўны ўдзел у творчым жыцці Палаца культуры і Беларускай чыгункі, раёна і горада, неаднаразова станавіўся лаўрэатам гарадскога і рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны».
Выступленні хору ветэранаў заўсёды адрозніваюцца яркім і выразным выкананнем. Рэпертуар калектыву налічвае больш за 100 твораў - гэта народныя рускія і беларускія песні, песні савецкіх кампазітараў, песні пра вайну, духоўныя творы. Кіраўнік калектыву старанна працуе над выбарам рэпертуару. Таму старыя, забытыя многімі песні атрымліваюць новае гучанне і з задавальненнем выконваюцца ўдзельнікамі калектыву.
Кіраўнік калектыву - Бяляеў Аляксандр Анатольевіч
Акампаніятар – Шышоў Віталь Федаравіч